Беларускі парламент рыхтуецца да вясновай сесіі

30 марта 2016

На парадак дня ўнесена 40 законапраектаў. Усяго ў парламенцкім партфелі больш за 60 дакументаў. Над імі дбайна працуюць у камісіях. Напрыклад, народныя выбраннікі разгледзяць блок законапраектаў па нацыянальнай бяспецы. На старце законатворчага сезона ў цэнтры ўвагі будзе і праграма ўрада на найбліжэйшыя 5 гадоў. У ёй закранаюцца пытанні крыжаванага субсідавання і стварэння працоўных месцаў. Меры, прапанаваныя Саўмінам, дапамогуць рэальнаму сектару ўздыхнуць больш свабодна.

Віктар Валюшыцкі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "У сённяшнім найскладанейшым становішчы ў самой праграме праглядаецца выразны, зразумелы аптымізм далейшых дзеянняў урада. На мой погляд, 2016 год паказаў даволі плённае супрацоўніцтва паміж урадам і парламентам і разуменне рэалій сённяшняга дня".

Валерый Гайдукевіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Усе мы назіраем, што робіцца ў свеце. І зараз, вядома, асноўная пагроза - тэрарыстычная. У нас, дарэчы, у палаце праект аб унясенні змяненняў у некаторыя законы, што датычацца тэрарызму. Асноўнае пытанне, якое будзе разгледжанае, - гэта не толькі праводзіцца контртэрарыстычная аперацыя пасля тэракта, а менавіта дазваляецца і будзе праводзіцца контртэрарыстычная аперацыя супраць арганізацыі, якая загадзя з'яўляецца тэрарыстычнай, напрыклад, ІГІЛ".

Дэпутаты працягнуць актыўна прасоўваць эканамічныя інтарэсы Беларусі на міжнароднай арэне. Запланаваныя візіты ў Індыю, Латвію, Сербію. У госці чакаем дэлегацыі з Балгарыі, Чэхіі, Пакістана, Японіі. Дзявятая сесія Палаты прадстаўнікоў адкрыецца ў панядзелак і стане заключнай для цяперашняга склікання дэпутатаў.