У храме Гроба Гасподняга ў Іерусаліме сышоў Жыватворны агонь

15 апреля 2017

Здзейснілася галоўная падзея Вялікай Суботы - цуд сыходжання Жыватворнага агню. Ён сімвалізуе Уваскрэсенне Ісуса Хрыста.

Гэтага чакалі сотні мільёнаў хрысціянаў па ўсім свеце, а каля 7 тысяч з іх сталі відавочцамі цырымоніі ў храме Гроба Гасподняга. Ад святога полымя вернікі запалілі лампады, каб данесці агонь у свае дамы.

Ужо сёння ўвечары Жыватворны агонь з Іерусаліма прыбудзе ў сталіцу Беларусі. Святыню даставяць самалётам у Нацыянальны аэрапорт Мінск. Падарожжа Жыватворнага агню ў нашу рэспубліку суправаджаюць прадстаўнікі беларускага экзархата.