Ідэальна для сыроў - беларускую чырвоную пароду кароў адраджаюць у гаспадарцы "Новы Двор - Агра"

20 мая 2022
Малако з павышанай тлустасцю і бялком, ідэальна прыдатнае для вытворчасці сыроў і дзіцячага харчавання. Гаспадарка "Новы Двор - Агра" Свіслацкага раёна адзіная ў краіне, дзе на працягу некалькіх гадоў займаюцца адраджэннем унікальнай беларускай чырвонай пароды кароў. Непераборлівыя да ўмоў утрымання, але ўстойлівыя да хвароб, рагулі паспяхова сапернічаюць з традыцыйнымі жывёламі ў прыбаўленнях і надоях малака. Юрый Карняловіч аб перспектывах селекцыйнага эксперыменту.