Белая Русь падвялі вынікі выбараў

29 марта 2014

Больш за 35 чалавек, сярод якіх настаўнікі, урачы, інжынеры, супрацоўнікі прадпрыемства Гродна Азот і члены БРСМ, сёння прыехалі ў Мінск, каб пагаварыць аб мінулай выбарчай кампаніі. Падводзіць вынікі з прадстаўнікамі Гродзенскай вобласці ўжо стала традыцыяй, бо менавіта ў гэтым рэгіёне 10 гадоў таму і была створана грамадская арганізацыя Белая Русь.


Аб'яднанне Белая Русь стала адным з самых шматлікіх па колькасці вылучаных дэпутатаў у мясцовыя Саветы. У Гродзенскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцях больш за палову дэпутатаў - прадстаўнікі менавіта гэтай арганізацыі. А ў Мінску з 57 чалавек 44 - члены Белай Русі.