У Мінску праходзіць маштабны сімпозіум "Пісьменнік і час"

12 февраля 2015

Яны гавораць пра нетрываласць міру, сціраюць геапалітычныя межы і вучаць любіць жыццё. У Мінску ў дні міжнароднага кніжнага кірмаша праходзіць маштабны сімпозіум "Пісьменнік і час". У нашу сталіцу прыехалі больш за 30 літаратараў з 15 краін - Расіі, Германіі, Францыі, Італіі, Арменіі, Латвіі, Украіны, Кітая. Знаходзячыся сёння практычна ў эпіцэнтры палітычных падзей, а менавіта сустрэчы "нармандскай чацвёркі", супольнасць пісьменнікаў не змагла не закрануць тэмы міру.

Лаўцюс Яроніма, пісьменнік, Літва:

"Абудзіць мінулае. Вось у мінулым нашы мультфільмы, дзіцячыя кніжкі былі пра дабрыню, напрыклад, "Кот Леапольд": давайце жыць дружна. Вось гэтых слоў і не хапае. Нельга пісаць, калі ты не любіш сябе і жыццё - вось гэта першае. Талент - гэта другое нават. Першай павінна быць любоў да жыцця, любоў да чалавека, жаданне дапамагчы".

Нагадаем, 22-і Мінскі міжнародны кніжны форум сёлета адкрыты да 15 лютага. Ён размясціўся пад дахам нацыянальнага выставачнага цэнтра "Белэкспа" па праспекце Пераможцаў. Кніжную прадукцыю ў беларускую сталіцу прывезлі пісьменнікі і выдаўцы з 28 краін.