Беларусь падводзіць вынікі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў

24 марта 2014
Выбарчыя ўчасткі закрыліся ўчора роўна ў 8 вечара. У прысутнасці назіральнікаў і супрацоўнікаў міліцыі пячаці з урнаў для галасавання знялі, і пачаўся падлік галасоў. Потым дакументы пад аховай вартавых парадку даставілі ў акруговыя выбарчыя камісіі. Адтуль уся інфармацыя паступала ў Цэнтрвыбаркам. З амаль сямі мільёнаў выбаршчыкаў больш за два мільёны чалавек прагаласавалі датэрмінова. Але і ў асноўны дзень выбараў - 23 сакавіка - яўка была вельмі высокая.
У лідарах - Віцебскі рэгіён: там прагаласавала больш за 82% выбаршчыкаў. За ім ідуць Магілёўская, Гомельская і Мінская вобласці - амаль 81%. У Брэсцкай вобласці прагаласавала роўна 80% выбаршчыкаў. У Гродзенскай - крыху меней за 80%. У Мінску свой выбар зрабілі 60% выбаршчыкаў. Для выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў гэта вельмі вялікая яўка.
Якім будзе новы склад дэпутацкага корпуса, Цэнтрвыбаркам будзе ведаць ужо праз некалькі дзён. А ў пятніцу, 28 сакавіка, канчатковыя звесткі пра вынікі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў выбарчыя камісіі абвесцяць у сродках масавай інфармацыі.