ДАІ Мінскай вобласці пачала акцыю "Хуткасць"

16 августа 2018

Сёння Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці пачала акцыю "Хуткасць". Да 20 жніўня экіпажы ДАІ ва ўзмоцненым рэжыме будуць патруляваць дарогі. За 7 месяцаў гэтага года з-за перавышэння хуткасці здарылася 96 ДТЗ. У іх загінулі 14 чалавек і 105 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

З-за парушэння або няправільнага выбару хуткасці на дарогах адбываецца чвэрць усіх дарожна-транспартных здарэнняў. Пры высокай хуткасці вадзіцелі могуць проста не паспець зрэагаваць і папярэдзіць аварыю.