Беларусь і Украіна дамовіліся аб сустрэчы на вышэйшым узроўні

21 апреля 2013

Не толькі  ў бок заходніх суседзяў быў на гэтым тыдні накіраваны позірк беларускага палітычнага істэблішменту. Напрыклад, яшчэ ў панядзелак сувязі з такім традыцыйным эканамічным партнёрам як Украіна Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Віктарам Януковічам. Па тэлефоне. У першую чаргу дамовіліся аб правядзенні ў маі сустрэчы на вышэйшым узроўні, дзе, акрамя бягучых спраў і праектаў, вырашылі закрануць праблемныя месцы, а таксама абмеркаваць ініцыятыву аб стварэнні грамадскага руху Беларусі,  Украіны, Расіі.