Дабрачынны вечар палесцінскай культуры

11 февраля 2016

Колькі гадоў самаму старажытнаму гораду Палесціны, і чаму гэтую краіну называюць "зямлёй трох рэлігій"? Адказы на гэтыя і не толькі пытанні выхаванцы дзіцячай вёскі ў Бараўлянах знайшлі падчас дабрачыннага вечара палесцінскай культуры. Гідам у свет традыцый і гісторыі сваёй радзімы стала кіраўнік арабскага адукацыйнага цэнтра Мірват Абу Шакер. Пасля завочнага знаёмства з далёкай краінай дзеці адразу ж змаглі праверыць свае веды ў віктарыне. Таксама ўсе ахвотнікі атрымалі запрашэнне на бясплатныя курсы арабскай мовы.

Да дабрачыннага падарожжа амаль па паўсотні дзіцячых дамоў далучыліся жонкі замежных паслоў, іх мужы і вядомыя беларусы. Таксама сярод дзяцей пройдзе творчы конкурс. Аўтараў лепшых прац адправяць у тур па Еўропе.