А. Лукашэнка пацвердзіў дату правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы

28 октября 2021

4 лістапада пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Беларусі і Расіі.

Дату пацвердзіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння ў Палацы Незалежнасці генеральнага пракурора Расіі Ігара Краснова. Беларускі лідар адзначыў - усе спекуляцыі аб пераносе даты подпісу саюзных праграм не больш за ўкіды з боку так званых незалежных медыя.

Напружанай застаецца сітуацыя ў тым ліку з-за міграцыйнага крызісу, адзначыў Прэзідэнт. Пад маркай барацьбы з нелегаламі польскія ўлады рухаюць свае танкі да беларускай мяжы. Рэакцыя ў адказ Саюзнай дзяржавы будзе жорсткай і справядлівай. У цэлым жа мы кантралюем становішча на заходніх межах Беларусі.

Дэстабілізаваць становішча ў Беларусі і Расіі спрабуюць звонку

Пры гэтым Мінск яшчэ раз падкрэслівае - усе навіны аб нібы чарговай сварцы двух саюзнікаў - толькі фейкі. Больш за тое, Аляксандр Лукашэнка папрасіў расійскі бок далучыцца да працы па расследаванні фактаў генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта важнае і балючае пытанне для ўсіх краін былога Савецкага Саюза.