Жодзіна працягвае добраўпарадкаванне месцаў адпачынку і цэнтральных вуліц

10 июля 2017

З'явілася і незвычайная алея - у дрэве і метале ўвасобілі шэдэўры сусветнай архітэктуры, касмічныя матывы і нават герояў Старажытнай Грэцыі. Дызайнерскія ліхтары сталі своеасаблівай прэзентацыяй – у іх адлюстраваны і асноўныя напрамкі прамысловасці горада.

Развівае Жодзіна і спартыўную інфраструктуру. Тут адкрыецца веламайстэрня і павялічыцца працягласць дарожак.

Пачата і рэканструкцыя гарадскога парка. З'явяцца тэматычныя зоны адпачынку, а таксама Wi-Fi.