У Беларусі пачынаецца вакцынацыя дзяцей ад COVID-19

27 декабря 2021

У Беларусі сёння пачынаецца вакцынацыя супраць кавіду дзяцей ва ўзросце 12-17 гадоў. Прышчапіць дзіця можна будзе кітайскім прэпаратам, не раней як 6 месяцаў пасля перанесенага каранавіруса і пры адсутнасці супрацьпаказанняў. Для гэтага бацькам або законным прадстаўнікам неабходна падпісаць згоду на працэдуру. 

Тэмпы вакцынацыі ад COVID-19 у снежні выраслі ўдвая

У цэлым вакцынацыя ад кавіду ў краіне ідзе добрымі тэмпамі. У снежні яны выраслі ў два разы. Першы кампанент вакцыны (з улікам "Спадарожнік Лайт") атрымала практычна палова насельніцтва краіны.