Жыхарка Гродна заклікала працаўнікоў прадпрыемстваў да забастовак. Складзеныя 2 пратаколы

18 сентября 2020
Гісторыя з Гродна. Там склалі 2 пратаколы на мясцовую жыхарку, якая ўдзельнічала ў несанкцыянаваных мітынгах. Жанчына заклікала працаўнікоў мясцовых прадпрыемстваў да забастовак і хадзіла да прахадных баставаць. Пры гэтым яна скардзілася, што не можа жыць пры цяперашняй уладзе з-за нібы жабрачай пенсіі.

На справе апынулася, што 60-гадовая актрыса - індывідуальны прадпрымальнік, якая валодае трыма месцамі на рынку. У яе 3 кватэры, дзве з якіх яна здае. А на "жабрачую" пенсію  яна купіла "мерседэс" прыкладна за 25 тысяч долараў. Зрэшты, на якія сродкі яна прапаноўвае жыць бастуючым  рабочым - пытанне рытарычнае.


Тэгі:

#Выборы 2020