У наступным годзе плануецца маштабнае добраўпарадкаванне і азеляненне Мінска

21 октября 2021

Яшчэ прыемныя навіны. Планы па маштабным добраўпарадкаванні сталіцы абмеркавалі сёння ў Мінгарвыканкаме падчас пасяджэння з удзелам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. Так, да наступнага года ў кожным раёне Мінска з'явяцца кветкавыя кампазіцыі, прысвечаныя юбілейнай даце, а гораду-герою споўніцца 955. У Маскоўскім раёне плануюць завяршыць добраўпарадкаванне экасцежкі і мадэрнізацыю плошчы Багушэвіча, а ў Заводскім аформяць ландшафтныя кампазіцыі ўздоўж Партызанскага праспекта, плануюць і азеляненне транспартных развязак. 

Падчас маштабнага добраўпарадкавання прымуць да ўвагі ідэі маладых архітэктараў і дызайнераў. У тым ліку і студэнтаў тэхнічных ВНУ. У гэтыя выхадныя ў кожным раёне сталіцы пройдуць суботнікі.