У Беларусі аддаюць даніну памяці героям вайны

2 июля 2019

У дні 75-годдзя вызвалення Беларусі ў кожным кутку краіны працягваецца святочны марафон "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". Са словамі падзякі і, вядома, жывымі кветкамі напярэдадні Дня Незалежнасці да ваенных мемарыялаў  прыходзяць сотні чалавек. У кожным кутку Беларусі захоўваюць гісторыю гераічных лёсаў, а памятныя мерапрыемствы аб'ядноўваюць усе пакаленні. Наш карэспандэнт Аляксандра Кавеліч  таксама далучылася да важнай акцыі. 

Памятны марафон у Мінскай вобласці сёння адкрывае Жодзіна.
Тут, ля помніка маці-патрыётцы,  гэтымі перадсвяточнымі днямі асабліва шмат жывых кветак. Пяцёра сыноў Анастасіі Купрыянавай  (менавіта іх выявы застылі ў велічных фігурах) аддалі свае жыцці за мір на роднай зямлі. 

Даніну памяці героям зараз аддаюць мясцовыя жыхары. Да мемарыяла прыходзяць сем'ямі. Раніцай  ля падножжа манумента і Аксана Максімава - таксама мама пецярых дзяцей. Таму як ніхто можа прачуць трагічную гісторыю сваіх землякоў. 

А гэта ўжо Пухавіцкі раён. Больш за паўсотні невялікіх помнікаў у вёсках і мемарыялаў нагадваюць  пра тыя далёкія падзеі. Каб дакрануцца да старонак гісторыі, тут распрацавалі экскурсійны маршрут "Дарогамі вайны". У ролі гідаў  школьнікі. Захопленыя старшакласнікі па макулінках збіралі інфармацыю аб кожным пункце памятнага падарожжа. 

Ушанавалі памяць герояў сёння і тыя, хто добра ведае цану спартыўных перамог. Ускласці кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой" тэнісіст Максім Мірны невыпадкова прыйшоў з сынам. 

Разам з імі і вялікая спартыўная каманда - вядомыя атлеты, трэнеры. Кожны  беражліва захоўвае гісторыю перамогі сваіх родных. 

Да памятнага марафону сёння далучыліся і кіраўнікі вядучых тэлеканалаў краіны, медыяперсоны, журналісты. Каб аддаць даніну павагі, нашы калегі  прыехалі ў мемарыяльны комплекс "Хатынь". У гады Вялікай Айчыннай вайны  гэтая вёска стала адной з некалькіх соцень, якія карнікі спалілі разам з мірнымі жыхарамі. Гэтае месца  як памяць аб тым, наколькі нетрывалы мір.

Памятныя мерапрыемствы ў Мінскай вобласці прадоўжацца і заўтра. У Дзень Незалежнасці адной з цэнтральных лакацый стане Курган Славы. У гэтым месцы 75 гадоў  таму прайшла адна з вырашальных бітваў вызваленчай аперацыі "Баграціён".

Расказвае Андрэй Ястрабаў.

Помнік засмучанай маці - сімвал трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай. Менавіта сюды, у аграгарадок Александрыя, прыйшлі сёння вяскоўцы - жыхары навакольных вёсак, піянеры, каб ушанаваць памяць землякоў, загінуўшых на франтах самай кровапралітнай  вайны ў гісторыі чалавецтва. Кветкі ад сэрца, ад душы  ў знак удзячнасці за подзвіг. З асаблівым хваляваннем.

Святая і шматпакутная шклоўская зямля. Разлютаваныя баі "Дняпроўскай мяжы" ў 1941 і Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" у 1944. Гераізм чырвонаармейцаў, партызан, якія захоплівалі пераправы і чыгуначныя пуці,  адвага 46-га гвардзейскага палка начных бамбардзіроўшчыкаў. 240 савецкіх байцоў за час аперацыі па вызваленні Шклова былі адзначаныя ўрадавымі ўзнагародамі. 9-ці воінам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 

Ля абеліскаў у Бялыніцкім раёне таксама кветкі. 
У аграгарадку Галоўчын мясцовыя жыхары, школьнікі, прадстаўнікі прафсаюзаў ушанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у гады вайны чырвонаармейцаў. 280 імёнаў вызваліцеляў. Тут памятаюць гераізм кожнага.

Незвычайна і сімвалічна - прама на абеліску ў Галоўчыне звілі гняздо буслы.
У Гродне да Рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае" далучыліся навучэнцы мясцовых каледжаў і школ. 

Яны сабраліся на мемарыяльным комплексе воінам-пагранічнікам, якія першымі прынялі ўдар у 1941. Загінулі, але не здаліся ворагу.

У аграгарадку Азёры ў брацкім пахаванні савецкіх воінаў, якія абаранялі пасёлак у 1941 году і якія вызвалялі ў далёкім 1944,  92 байцы. Вядомыя імёны толькі 22. Сёння сюды прыйшлі вяскоўцы, каб ушанаваць памяць загінуўшых абаронцаў.
Памяць аб героях, якія аддалі жыццё за незалежнасць роднай краіны, і сёння жывая ў сэрцах кожнага беларуса. 

Заўтра на Буйніцкім полі збяруцца сотні беларусаў. 

3 ліпеня акцыя "Беларусь памятае" працягнецца. Заўтра на Буйніцкім полі збяруцца сотні беларусаў, каб ушанаваць памяць тых, хто не вярнуўся з вайны. І яшчэ раз успомніць пра подзвіг, які не забыты праз 75 гадоў.


Расказвае Ганна Кавалёва.

Другі ліпеньскі дзень для гамяльчан пачаўся ля падножжа Кургана Славы. Рукатворны помнік перамозе і незалежнасці краіны стаіць тут ужо 50 мірных гадоў. І з самай раніцы сёння сюды ідуць людзі, каб стаць часткай маштабнай акцыі "Беларусь памятае".

У кургане сабраная зямля з сотні месцаў, дзе ў гады вайны былі буйныя бітвы. Сёння маладое пакаленне даставіла сюды новыя капсулы. Зямлю з усіх абласцей Беларусі ўнеслі навучэнцы ваенна-патрыятычных класаў.
Затым, вядома,  хвіліна поўнай цішыні ў памяць аб героях і гром зброевых залпаў.
Яшчэ адзін Курган славы на поўдні краіны сёння аб'яднаў дзясяткі беларусаў. У Буда-Кашалёве памятную кампазіцыю адкрылі пасля рэканструкцыі. Кветкі леглі ўжо да новых пліт. А фонам мітынгу пасля абнаўлення стаў музей ваеннай тэхнікі прама пад адкрытым небам.
Памяць герояў сёння ўшанавалі і ў Пружанах.
Там  брацкая магіла, у якой пахаваны 265 партызан і байцоў Чырвонай Арміі. Большасць загінулі падчас вызвалення горада. Апошнія 75 гадоў  мясцовыя жыхары займаюцца аднаўленнем імёнаў невядомых салдат. У гэтым дапамагаюць рассакрэчаныя архівы, успаміны старажылаў і інфармацыя ад сваякоў франтавікоў.

З 265 пахаваных у брацкай магіле невядомымі застаюцца імёны толькі двух байцоў. Але работа па пошуку працягваецца.

Не засталіся ўбаку і далучыліся да акцыі гульцы і трэнерскі штаб футбольнага клуба "Віцебск". 

Спартсмены ўсклалі гваздзікі да Вечнага агню на плошчы Перамогі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Прыняць удзел у акцыі можа кожны. Для гэтага трэба наведаць найбліжэйшы мемарыяльны комплекс і пакінуць кветкі ў знак нашай агульнай памяці. І радуе, што на справе такіх людзей мільёны. Акцыя "Беларусь памятае" ахапіла літаральна ўсю краіну.