У Беларусі адзначаюць Дзень хіміка

26 мая 2024

Прымяненне сучасных тэхналогій забяспечвае выпуск запатрабаванай прадукцыі сусветнага ўзроўню. Гэта пацвярджае і наша хімічная галіна, чые супрацоўнікі сёння адзначаюць прафесійнае свята.

Хімпрамысловасць Беларусі ва ўмовах канкурэнцыі і па запытах часу развіваецца дынамічна. Тут укараняюць інвестпраекты, робяць стаўку на імпартазамяшчэнне, асваенне новых рынкаў збыту, прымяненне аптымальных лагістычных схем. Эканамічны патэнцыял умацоўваюць "Беларуськалій", "Нафтан", "Гродна Азот", "Магілёўхімвалакно", "Белшына". За апошнія гады шмат зроблена для іх мадэрнізацыі.