Жыллё - маладым медыцынскім спецыялістам

13 мая 2014

У Мінскай вобласці зараз распрацоўваецца праграма заахвочвання маладых урачоў і медыцынскіх сясцёр. З дапамогай дадатковых сацыяльных умоў плануецца ўтрымаць медыцынскія кадры на месцах, асабліва ў сельскай мясцовасці. Дарэчы, зараз у вобласці адчуваецца недахоп медсясцёр і санітарак - асабліва ў абласных установах аховы здароўя.



У бліжэйшы час таксама будзе разглядацца пытанне і па перааснашчэнні медыцынскіх устаноў, каб медыкі мелі магчымасць працаваць на сучасным і высокатэхналагічным абсталяванні.