У панядзелак да +27°С

10 мая 2020
Да 27 цяпла чакаецца ў панядзелак у Беларусі. Па паўночным захадзе краіны прагрымяць навальніцы. Але цёплым будзе толькі пачатак тыдня. Ужо 12 мая да нас прыйдзе пахаладанне. У ноч на сераду ў некаторых рэгіёнах чакаюцца замаразкі. Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, наступны тыдзень будзе дажджлівым і халодным.