Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова - 100-годдзе з моманту заснавання

16 октября 2013

Узрост сур'ёзны: за плячамі ВНУ цэлае стагоддзе актыўнай дзейнасці, мноства адкрыццяў і вынаходак, плеяда выпускнікоў, якімі ганарыцца Беларусь - Героі Савецкага Саюза і алімпійскія чэмпіёны, выбітныя педагогі і навукоўцы, кіраўнікі высокага ўзроўню, у іх ліку Прэзідэнт краіны. Аляксандр Лукашэнка скончыў гістарычны факультэт. У цэлым жа сёння ўніверсітэт - гэта 10 факультэтаў, 2 каледжы, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Да святкавання юбілею прымеркавалі не адзін дзясятак маштабных мерапрыемстваў. Сёння была адкрытая лабараторыя-бібліятэка імя Якава Трашчанка, каля 4 тысяч кніг навукоўца і выкладчыка яго сям'я перадала ў якасці падарунка навучальнай установе.



Пра тое, з якімі дасягненнямі і мэтамі ВНУ падышла да знакавай даты, раскажа Уладзімір Сёмкін.



Укладваць у перспектыўных і бачыць аддачу. Такая задача любых універсітэтаў, а паралельна і праграм па падтрымцы таленавітай моладзі. Красамоўны факт - Прэзідэнт асабіста штогод самых адораных навучэнцаў ушаноўвае на самым высокім узроўні і наведвае з лекцыямі ВНУ краіны. Кіраўнік дзяржавы не раз гаварыў пра тое, што новыя праекты і свежыя ідэі, якія з'явіліся ва ўніверсітэцкіх сценах, змогуць надаць магутны імпульс развіццю нашай краіны. А дзяржава моладзі ў гэтым заўсёды дапаможа.


Калісьці на адказ Я вучыўся ў МДУ перапытваліся: Няўжо ў Маскве?. Сёння Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова ведаюць не толькі на постсавецкай прасторы, але і далёка за яе межамі. А цяперашнія студэнты ганарацца, што вучацца менавіта ў гэтай ВНУ. З імем Аляксандра Лукашэнкі тут звязваюць многае.


Сёння ва ўніверсітэце жыллём забяспечаныя амаль сто працэнтаў іншагародніх студэнтаў. Неўзабаве пасля капітальнай рэканструкцыі здадуць яшчэ адзін інтэрнат. Тады пытанне з жыллём наогул будзе знятае.


Рэканструююць у МДУ не толькі інтэрнаты, але і навучальныя будынкі. Напрыклад, факультэт прыродазнаўства пасля капітальнага рамонту стаў сапраўдным упрыгажэннем цэнтра горада.


Ва ўніверсітэце памятаюць і шануюць сваю гісторыю. Выстава, прысвечаная стагоддзю ўніверсітэта, таму пацвярджэнне. Не забываюццца тут і пра заслужаных выкладчыкаў. Нават лабараторыі носяць іх імёны. Напрыклад, на гістарычным факультэце стварылі лабараторыю-бібліятэку імя Якава Іванавіча Трашчанка - выкладчыка гісторыі, выпускніком якога з'яўляецца Кіраўнік дзяржавы. Апроч фатаграфій і навуковых прац тут сабрана каля 4 тысяч кніг з асабістай бібліятэкі, якія сям'я таленавітага выкладчыка і навукоўца пасля яго смерці перадала ў якасці падарунка ўніверсітэту. Сёння на дзесяці факультэтах, у двух каледжах і Інстытуце павышэння кваліфікацыі МДУ імя Аркадзя Куляшова вучацца звыш 9 тысяч студэнтаў. Апроч асноўных дысцыплін, тут займаюцца сцэнічным майстэрствам, жывапісам, спортам. Для гэтага створана добрая база.


За стагоддзе існавання ўніверсітэт не стаў кансерватыўным у спосабах і метадах выкладання. Наадварот, знайшоў формы сімбіёзу старой праверанай савецкай школы і сучаснай, перадавой.


Сёння Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова не проста кузня кадраў. Гэта вялізная навуковая лабараторыя, распрацоўкі якой актыўна ўкараняюцца ў паўсядзённае жыццё. Прычым не толькі ў Беларусі. Актыўнае навуковае супрацоўніцтва вядзецца амаль з 20-ю краінамі свету.