Міністр абароны ацаніў гатоўнасць каманд да ўдзелу ў Міжнародных армейскіх гульнях

13 июля 2018

Гатоўнасць каманд да ўдзелу ў Міжнародных армейскіх гульнях - 2018 сёння ацаніў міністр абароны Андрэй Раўкоў. На спаборніцтвы адправяцца 16 каманд Узброеных Сіл Беларусі. І першыя ўдзельнікі выязджаюць ужо ў найбліжэйшыя дні. Вайскоўцы адправяцца ў Расію, горад Кастрама. Адзначым, што ў некаторых конкурсах беларускія вайскоўцы правераць свае сілы ўпершыню, у такіх дысцыплінах як "Упэўнены прыём", "Сакалінае паляванне", "Сувораўскі націск". Беларусь прымае ўдзел у спаборніцтвах ужо пяты раз, усяго ў першынстве будуць змагацца каманды з 33 краін свету, на розных палігонах.

Андрэй Некрашэвіч, начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл Беларусі: "Усяго ў рамках Міжнародных армейскіх гульняў праводзіцца 28 конкурсаў. На тэрыторыі сямі дзяржаў свету. Каманды Узброеных Сіл Беларусі прымаюць удзел у 16 конкурсах з 28. На тэрыторыі пяці дзяржаў. На тэрыторыі Беларусі мы праводзім адзін конкурс – “Снайперскі рубеж”. Гэта на базе палігона 38-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады ў горадзе Брэсце".

Ужо 24 ліпеня ў Брэст прыбудуць каманды для ўдзелу ў адным з этапаў Армейскіх гульняў, - гэта "Снайперскі рубеж". У нашу краіну прыедуць каманды больш чым з 20-ці краін.