Заўтра глядзiце навагодні "Галоўны эфір"

30 декабря 2017

Заўтра гледачоў першай кнопкі чакае сюрпрыз ад выніковай праграмы. Навагодні "Галоўны эфір" выйшаў за звыклыя контуры. Упершыню праект паўстане ў зусім новым амплуа і адправіць гледачоў у інфармацыйна-мастацкі фільм у апошнія гадзіны перад Новым годам.