Затор у цэнтры Мінска захоўваецца

3 ноября 2016

Затор у цэнтры сталіцы захоўваецца і на гэты час. Цяжка праехаць па вуліцы Клары Цэткін ад плошчы Багушэвіча да вуліцы Мяснікова. На ўчастку дарогі абваліўся асфальт. Прычынай разбурэння дарожнага палатна стала пашкоджанне водаправоднай трубы. Але ж перабояў з падачай пітной вады ў найбліжэйшыя дамы гэтага раёна не ўзнікла. Аварыйныя брыгады Мінскводаканала завяршаюць рамонт пашкоджанага ўчастка падземных камунікацый. Пасля дарожныя службы пачнуць класці асфальт. Завяршыць работы плануюць заўтра ў першай палове дня. Дзяржаўтаінспекцыя раіць вадзіцелям улічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўны маршрут.