Свой выбар сёння зрабіў і міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў

10 октября 2015
У адной са сталічных школ у мікрараёне Уручча ён прагаласаваў датэрмінова разам з жонкай. Па словах Міхаіла Жураўкова, гэта ўжо абавязковая традыцыя –  у самых галоўных палітычных падзеях у краіне яны ўдзельнічаюць сям'ёй. На гэты раз давялося прагаласаваць датэрмінова з-за шчыльнага графіка 11 кастрычніка. У дзень выбараў міністр адукацыі будзе працаваць на рабочым месцы.

Свой грамадзянскі абавязак міністр адукацыі сумясціў яшчэ і з прафесійнымі абавязкамі. Па словах Міхаіла Жураўкова, збіраючыся на свой выбарчы ўчастак у суботу, заадно вырашыў паглядзець, як праходзіць у вучняў шосты школьны дзень.