Замену ліфтаў і асвятлення зараз праводзяць камунальныя службы Мінска

5 октября 2023

Эканомія энергіі - у жылфондзе сталіцы! Замену ліфтаў і асвятлення зараз праводзяць камунальныя службы Мінска. Так, у пад'ездах, тамбурах і падвалах усталююць больш за 40 тыс. лямпачак. Святлодыёдных і з датчыкамі, што рэагуюць на гукі і рух. Яны ў 10 разоў менш спажываюць электраэнергіі. Сярод бонусаў і працяглы тэрмін эксплуатацыі. Эканамічны эфект таксама чакаюць ад мадэрнізацыі ліфтаў. 

Замену ліфтаў у сталіцы праводзяць штогод. Толькі ў рамках Дзяржаўнай праграмы "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" (да 2025 года) усталююць паўтары тысячы новых пад'ёмных механізмаў.