Аляксандр Лукашэнка заклікаў Расію вызначыцца з будучыняй сумесных інтэграцыйных праектаў

21 сентября 2016

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заклікаў Расію вызначыцца з будучыняй сумесных інтэграцыйных праектаў. Такі вынік сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, галоўнае пытанне - гэта інтэграцыйныя праекты. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, сёння на першы план выходзіць эканоміка. Вынікі гандлю Беларусі з Расіяй за мінулы год не радуюць. Плюс да гэтага ўзнікаюць дадатковыя праблемныя пытанні, якія адбіваюцца на двухбаковым узаемадзеянні дзяржаў.

Пастаянны камітэт рыхтуе правядзенне пасяджэння Саюзнага Савета Міністраў. Напрыканцы гэтага года або ў пачатку наступнага плануецца Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы - перамовы на ўзроўні прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Зараз спецыялісты працуюць над парадкам гэтай сустрэчы.