За першую палову 2015 года Беларусь наведалі больш як 2 млн іншаземцаў

20 августа 2015

Гэта на 8% больш у параўнанні з мінулым годам. У краіне працуюць 60 інфармацыйных цэнтраў, якія аказваюць дапамогу турыстам. Такімі звесткамі  падзяліўся намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Госць студыі адзначыў, што ў найбліжэйшы час будзе распрацаваны нацыянальны турыстычны інтэрнэт-партал, дзе жадаючыя змогуць не толькі даведацца  цікавую інфармацыю аб нашай краіне, але і заказаць  патрэбныя паслугі.

Колькасць беларускіх аб'ектаў, якія ўваходзяць  у спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, можа прыкметна павялічыцца. Акрамя  Белавежскай пушчы, Мірскага  і Нясвіжскага замкавых комплексаў, а таксама дугі Струвэ ў яго могуць трапіць яшчэ 4 аб'екты. Якіх менавіта, глядзіце ў відэаверсіі  і тэкставай трансляцыі анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by.