Пачалася вакцынацыя ад грыпу

30 августа 2013
Другога верасня ўсе паліклінікі сталіцы і Гарадскі цэнтр вакцынапрафілактыкі пачынае кампанію па прышчэпліванні насельніцтва супраць грыпу. У першую чаргу пад вакцынацыю трапіць так званая група рызыкі. У яе ўваходзяць сталыя людзі, дарослыя і дзеці з хранічнымі захворваннямі верхніх дыхальных пуцей, хворыя на сэрца.

За бюджэтныя сродкі плануецца прышчапіць каля 30% мінчан. Тым, хто не падыходзіць пад катэгорыю бясплатнай вакцынацыі, прыйдзецца аплаціць працэдуру ад 60 да 70 тысяч рублёў.