Юбілей адзначае 6-я раённая паліклініка Мінска

26 мая 2017

Юбілей у адной з найстарэйшых паліклінік Мінска - 6-й раённай. Урачыстае святкаванне 70-годдзя прайшло ў канцэртнай зале «Мінск». Установа аховы здароў'я створана ў сталіцы ў пасляваенныя гады сярод першых і функцыянавала пры трэцяй бальніцы, пакуль не атрымала ўласны будынак. Сёння тут працягваецца капітальны рамонт і ўстаноўка сучаснага абсталявання. Калектыў 6-й раённай паліклінікі - амаль 300 чалавек: дактары, у тым ліку заслужаныя - прадстаўнікі знакамітых урачэбных дынастый, а таксама медперсанал.