Беларусь развіталася з Анатолем Капскім - лепшым футбольным менеджарам краіны

24 сентября 2018

На "Барысаў-Арэне" завяршылася грамадзянская паніхіда. Развітацца з чалавекам, які зрабіў беларускі клубны футбол вядомым на ўвесь свет, прыйшло мноства балельшчыкаў, трэнераў і функцыянераў. На жалобную цырымонію прыбылі прэм'ер-міністр Беларусі і кіраўнік Федэрацыі футбола Сяргей Румас, а таксама міністр спорту Сяргей Кавальчук.

Анатоль Капскі пайшоў з жыцця ў суботу. Пад яго кіраўніцтвам барысаўскі БАТЭ чатырнаццаць разоў выйграў чэмпіянат Беларусі.