Яркія моманты маштабнага моладзевага форуму «Беларусь - гэта мы»

10 октября 2020
Якой бачаць сваю краіну ў будучыні, і які ўклад у яе развіццё неабходна ўнесці - разважае ў гэтыя дні і моладзь. 

У Гомелі праходзіць маштабны форум "Беларусь - гэта мы". Самая вялікая пляцоўка абласнога цэнтра - лёгкаатлетычны манеж "Дынама"  сабраў сотні маладых людзей - таленавітых, актыўных і спартыўных беларусаў. Тыя, каму і мае быць будаваць заўтрашні дзень Беларусі, свае пэўныя прапановы прадставілі ў праектах і ў адкрытым дыялогу. Завяршыў форумны дзень вялікі канцэрт у манежы "Дынама". Самыя яркія моманты сабрала Ганна Кавалёва.

Сотні людзей і дзясяткі новых перспектыўных праектаў. У Гомелі адбыўся моладзевы форум "Беларусь - гэта мы". Работа выставачных лакацый, інтэрактываў, майстар-класы і гульнявыя батлы. Тут - наглядна пра ўсе самыя яркія і важныя для рэгіёна моладзевыя ініцыятывы. Гэта - добраахвотніцкія рухі, міратворчыя праекты, студэнцкія атрады і шматлікае іншае.
 

Моладзь Гомельскай вобласці прадставіла свае дасягненні на маштабнай выставе форуму

Праграма форуму аб'яднала і сучасныя моладзевыя кірункі, і самабытныя беларускія традыцыі
Таму на памяць - аквагрым, здымкі на фотазонах і сімвалічныя сувеніры - усё з нацыянальным каларытам.
Як моладзь будзе заўтра будаваць незалежнасць і поспех сваёй краіны, абмеркавалі падчас адкрытага дыялогу «Беларусь - гэта мы». Гэтым разам - у новым фармаце бліцмеркаванняў. Маладыя людзі абмяняліся сваімі ідэямі. Пляцоўка аб'яднала не толькі юных лідараў, але і прадстаўнікоў мясцовай улады і Нацыянальнага сходу Беларусі.

Удзельнікі форуму высадзілі ў абласным цэнтры маладыя туі

Дарэчы, такія форумы праходзяць ва ўсіх рэгіёнах. І ў кожным са сваёй адметнасцю. Так, у Гомелі ў памяць аб яркай падзеі яго ўдзельнікі вырашылі стварыць новую зялёную зону. 
Каля лёгкаатлетычнага манежа высадзілі больш за 20 маладых туй. І на кожную павязалі  стужкі з пажаданнямі сваёй краіне.

Форумны дзень завяршыла вялікая канцэртная праграма

Пад зводамі лёгкаатлетычнага манежа "Дынам" выступіў залаты фонд Палескага рэгіёна: пераможцы міжнародных конкурсаў і фестываляў.  Праз творчасць сёння кожны выказаў сваё жаданне будаваць заўтрашні дзень Беларусі: светлы, квітнеючы і мірны.