Узносы ў садоўніцкіх таварыствах будуць роўнымі незалежна ад памеру ўчастка

13 июля 2015

Гэта прадугледжана ўказам, які сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Вызначаць тэрміны і памеры ўзносаў па-ранейшаму будзе агульны сход або сход упаўнаважаных. Акрамя гэтага, згодна з дакументам, зараз толькі агульны сход будзе прымаць рашэнне наконт выключэння з таварыства, яго рэарганізацыі і ліквідацыі. Таксама дакумент дае права выканкамам накіраваць загад аб неабходнасці дзяржрэгістрацыі, калі выяўленыя незарэгістраваныя ўчасткі. Зрабіць гэта трэба будзе на працягу месяца, інакш участак можа быць канфіскаваны. Указ Прэзідэнта ўступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.