Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва стартуе 12 лістапада

9 ноября 2018

Праект эканамічнага развіцця Беларусі на мясцовым узроўні плануюць падпісаць на Сусветным тыдні прадпрымальніцтва. Ён стартуе ў панядзелак, 12 лістапада. Дакумент закране 12 раёнаў краіны, па 2 у кожнай вобласці. Мясцовыя ўлады самі вызначаць праекты, якія неабходна падтрымаць. У прыярытэце кластарныя ініцыятывы і сацыяльнае прадпрымальніцтва.

У рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва абмяркуюць і стварэнне гарантыйнага фонду для малога і сярэдняга бізнесу.