Салігорск прыняў гульні чэмпіянату Расіі па баскетболе 3х3

27 января 2024

Горад Салігорск - сталіца беларускіх шахцёраў - гэтымі днямі стаў яшчэ і сталіцай чэмпіянату Расіі па баскетболе 3х3 сярод мужчынскіх каманд. Упершыню ў гісторыі матчы першынства нашых усходніх суседзяў у гэтым відзе спорту арганізаваныя за мяжой, і Салігорск справіўся на выдатна з правядзеннем турніру. Гэта падкрэсліў кіраўнік Расійскай федэрацыі баскетбола Андрэй Кірыленка, які асабіста адкрываў спаборніцтвы. Гульні праходзілі на базе спарткомплекса "Шахцёр", у іх бралі ўдзел 12 дружын: з Расіі, Беларусі, Сербіі і Кітая. Спартсмены з гэтых краін дакрануліся і да гісторыі беларускага горада - яны пабывалі на экскурсіі ў падземным аддзяленні Рэспубліканскай бальніцы спелеалячэння.

Нагадаем, баскетбол 3х3 з'яўляецца алімпійскім відам спорту, і на Гульнях у Токіа якраз расіяне сталі сярэбранымі прызёрамі, а зборная Сербіі павезла  дамоў бронзу.

Завершыцца чэмпіянат Расіі па баскетболе 3х3 у чэрвені.