Выстава хрызантэмы карэйскай у Батанічным садзе аб'яднала каля сотні сартоў

23 сентября 2022
"Сонечная мелодыя восені" ў Батанічным садзе. Выстава хрызантэмы карэйскай аб'яднала каля сотні сартоў. Пурпурная "навела" і беласнежная "жамчужына", ліловае "натхненне" - кветкі здзіўляюць не толькі міксам адценняў. На экспазіцыі  разнастайнасць формаў і памераў. У кампазіцыях прадэманстравана як замежная, так і беларуская селекцыя. У праграме таксама фларыстычныя майстар-класы. Наведвальнікам раскажуць аб тэрмінах цвіцення хрызантэм і каларытных асаблівасцях, акрамя таго, дадуць карысныя рэкамендацыі па вырошчванні "восеньскіх букетаў".

Убачыць усю палітру восені можна да 25-га верасня. Экспазіцыя з хрызантэмамі ў павільёне будзе працаваць з 11:00 да 17:00.