Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх жанчын з Днём маці

14 октября 2013

Беларускія маці сёння прымаюць віншаванні і падарункі. Краіна адзначае Дзень маці.


Са святам беларускіх жанчын павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.


Мы імкнёмся зрабіць усё для таго, каб на нашай зямлі не засталося ніводнага малога, які б не спазнаў хатняга цяпла. І таму, схіляючыся перад кожнай беларускай маці, словы асобага прызнання адрасуем сёння тым, хто ўзяў пад сваё крыло юных сірот, стаўшы для іх па-сапраўднаму родным чалавекам.

Пастаянная падтрымка мацярынства і дзяцінства, умацаванне ў грамадстве статусу традыцыйных каштоўнасцяў шлюбу, аўтарытэту маці і бацькі, фарміраванне ў моладзі паважлівага стаўлення да жанчыны, якая працявае род, захоўвае сямейныя асновыі мараль, з'яўляюцца прыярытэтнымі кірункамі нашай ідэалогіі і сацыяльнай палітыкі, - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім маці здароўя, поспехаў, шчасця і сямейнага дабрабыту.