У Беларусі распачаўся Масленічны тыдзень. Рэцэптамі смачных начынак дзеляцца на майстар-класах у мястэчку Блужа Пухавіцкага раёна

21 февраля 2023

Масленічны тыдзень праходзіць у Беларусі. Мяжа паміж вясной і зімой, а таксама мясаедам і Вялікім постам. Народныя песні, гульні, карагоды і спальванне чучала - галоўныя атрыбуты ўсходнеславянскага свята - Масленіцы! І, канечне ж, частаванне блінамі з рознай начынкай. Сваімі рэцэптамі гатавання сыроў і ўзбівання сметанковага масла з мясцовымі школьнікамі дзеліцца гаспадыня сядзібы ў мястэчку Блужа Пухавіцкага раёна.

Святочная масленічная праграма з майстар-класамі як гастранамічнымі, так і па стварэнні народных абярэгаў для дзяцей і дарослых тут увесь тыдзень, які скончыцца Дараванай нядзеляй. А з панядзелка ў вернікаў пачнецца Вялікі пост.