Выстава да 75-годдзя вызвалення Беларусі - "Мы iдзём да цябе, Беларусь!"

23 ноября 2018

"Мы iдзём да цябе, Беларусь!". У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстава, прысвечаная 75-годдзю вызвалення нашай краіны. Перыяду, які так чакалі беларусы, прысвечаны першым чынам франтавы жывапіс. Каштоўныя малюнкі алоўкам або пяром з-за ўздзеяння святла не могуць экспанавацца пастаянна. Аднак арганізатары плануюць прадоўжыць працу выставы аж да 3 ліпеня. Сёння ж пасол КНР у Беларусі перадаў музею ключы ад новага МАЗа. Гэта падарунак ад улад Кітая. Зараз у фургона з мабільнай экспазыцыяй з'явіўся і цягач.

Дарэчы, сёлета дзве выставы музея Вялікай Айчыннай вайны экспанаваліся ў кітайскіх музеях.