Буйны град пашкодзіў цяпліцы, вокны і дахі ў Мінскай вобласці

25 июля 2019

Зіма пасярод лета! Стыхія ахапіла Мінскую вобласць. Наступствы навальніцы з моцным градам найбольш адчулі жыхары Мядзельскага і Пухавіцкага раёнаў. Пад ледзяной коркай апынуліся вуліцы, сады і агароды. Паведамленні атрымліваюць супрацоўнікі МНС: паводле слоў відавочцаў, у дамах павыбівала вокны, вецер сарваў з даху шыфер. Больш за ўсё стыхія пагаспадарыла ў аграгарадку Будслаў. Тут непагадзь пашкодзіла цяпліцы, град выпаў памерам з курынае яйка - як бачна на фотаздымках, якія зараз запаланілі сацыяльныя сеткі.