Выстава "Белагра" адкрыецца ў Мінску ў канцы верасня

9 сентября 2020
У Мінску 29 верасня адкрыецца "Белагра". Міжнародная сельскагаспадарчая выстава прадоўжыцца да 4 кастрычніка. Пасля працяглых кантактаў у рэжыме анлайн гэта будзе добрая магчымасць ужывую абмеркаваць супрацоўніцтва на перспектыву і аб'ёмы экспартных паставак. Па традыцыі кожнае прадпрыемства прывязе свае лепшыя ўзоры, тое, што добра заўсёды прадаецца, а таксама навінкі. Ужо сёння відаць, што пандэмія негатыўна адбілася на сусветным рынку харчавання і попыт на прадукты харчавання будзе толькі расці.

І сёлета па датах сельгасвыстава "Белагра" супадае з прамысловым форумам, а таксама Форумам рэгіёнаў Беларусі і Расіі.