"Галоўны эфір" атрымаў узнагароду на Міжнародным фестывалі "ТЭФІ-Садружнасць"

18 сентября 2016

І яшчэ аб узнагародах. Зараз тэлевізійных. Вось гэтую статуэтку "Галоўны эфір" прывёз з Ерэвана, дзе праходзіў шосты Міжнародны фестываль "ТЭФІ-Садружнасць" фонду "Акадэмія расійскага тэлебачання". Наша праграма адзначана як адна з найлепшых штотыднёвых інфармацыйна-аналітычных праграм краін СНД і Балтыі.

Наш медыяпрадукт перамог сярод 26 тэлепраектаў. Таксама ўзнагароды атрымалі калегі з Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Украіны, Латвіі, Грузіі, Малдовы і Расіі. Адзначым, што ў наступным годзе фестываль "ТЭФІ-Садружнасць" плануецца правесці ў Беларусі.