Выбары-2020: датэрміновае галасаванне. Уладзімір Правалінскі прагаласаваў на ўчастку ў сталічнай гімназіі № 50

7 августа 2020
Беларускія артысты ў асноўны дзень выбараў будуць даваць бадай што па чатыры канцэрты - і проста на выбарчых участках. Таму карыстаюцца сваім грамадзянскім правам і галасуюць датэрмінова. Учора бюлетэнь запоўніў заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Правалінскі. Выканавец хітоў савецкай эпохі і вучань Іосіфа Кабзона наведаў участак у сталічнай гімназіі № 50.
Нагадаем, у дні датэрміновага галасавання выбарчыя ўчасткі працуюць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін.


Тэгі:

#Выборы 2020