Сустрэча мытных служб краін СНД і Балтыі

25 мая 2013

У Віцебску кіраўнікі мытных служб краін СНД і Балтыі абмеркавалі сёння сучасныя пагрозы - барацьбу з транснацыянальнай злачыннасцю. У мінулым годзе  толькі нашы мытнікі перапынілі 27 спроб кантрабанды наркотыкаў,  канфіскаваўшы  больш як паўтары тоны смяротных рэчываў. Аднак  найбольш эфектыўна супрацьстаяць міжнародным АЗГ можна толькі сумеснымі намаганнямі,  было заяўлена сёння.


У памяць аб гераічным мінулым сваіх продкаў, якія ў гады Вялікай Айчыннай ваявалі з фашызмам,  кіраўнікі  дэлегацый усклалі кветкі да вечнага агню на плошчы Перамогі ў Віцебску.