Нацыянальную літаратурную прэмію ўручылі ў Капылі

5 сентября 2021

"Слова нас аб’ядноўвае" - дэвіз свята, якое сабрала сёння тысячы беларусаў на Дзень пісьменства ў Капылі. 

Ужо вядомыя імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, афіцыйна адкрыты помнік Цішку Гартнаму і інтэрактыўная алея пісьменнікаў Капыльскага раёна. Кожныя дзесяць хвілін свята  прэзентуюцца новыя кнігі, а на пляцоўках нон-стоп чытаюць на мове. Што з нестандартнага ў афішы  традыцыйнага нацыянальнага свята - ведае мая калега Лідзія Заблоцкая.

80-годдзе з пачатку Вялікай Айчыннай - чырвонай ніткай у канцэпцыі Дня беларускага пісьменства. І пра страшныя падзеі ў Капылі не толькі гавораць. Наша здымачная група - на гістарычнай падзеі. У рамках фестывалю ўпершыню ваенна-гістарычная  рэканструкцыя. 


Лейтматыў Дня беларускага пісьменства - 80-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны


Свой міні-філіял на колах даставіў у Капыль і музей Вялікай Айчыннай. Акрамя арыгінальнай зброі і трохвугольнікаў з 40-х,  вершы ў пажоўклых кнігах, якія літаральна ратавалі ў баях. 


Нацыянальную літаратурную прэмію ўручылі ў Капылі


 У суседнім квартале размясцілі галоўную сцэну. Прастора  для адкрыцця і закрыцця фестывалю. Дарэчы, ужо сталі вядомыя ўладальнікі Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Лепшымі  больш як з 50 прэтэндэнтаў сталі 6 літаратараў. Так, дэбют  за Кацярынай Стройлавай, лепшы ў публіцыстыцы - экс-міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Адзначылі і прозу Віктара Праўдзіна, узнагарода за паэзію - за Віктарам Шніпам. 


Амаль 5 тысяч гасцей прымаюць удзел у свяце 


Капыль пабіў чаканы рэкорд у 5 тысяч гасцей. Не толькі раскупліваюць кнігі і батляцца вершамі. З дапамогай смартфонаў і QR-кодаў падарожнічаюць па горадзе. Дарэчы, яшчэ адна навінка свята - яго віртуальнасць. 


Горад будзе сёння чытаць да 9 вечара. Кульмінацыя - цырымонія закрыцця, дзе артысты эстрады  пад акампанемент Прэзідэнцкага аркестра  дадуць саўндтрэкі да беларускіх фільмаў. Праспяваюць разам увесь залаты фонд нашага сінема. Песня -  адзін з элементаў, які аб'ядноўвае беларусаў падчас Дня беларускага пісьменства. Вы яшчэ можаце паспець і праспяваць разам з фестывальным Капылём.