Усе скаргі і прапановы грамадзян выслухаюць заўтра падчас прамых тэлефонных ліній

27 марта 2015

У Мінгарвыканкаме з 9 да 12 гадзін на сувязь з жыхарамі сталіцы выйдзе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі. Ён адкажа на пытанні, што датычацца рэканструкцыі сталічных прадпрыемстваў, а таксама сферы прадпрымальніцтва, абслугоўвання насельніцтва і дзяржаўнай маёмасці. Нумар тэлефона (8-017) 222-44-44.

Прапановы і скаргі ад жыхароў вобласці ў Мінскім аблвыканкаме заўтра выслухае намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Віктар Сірэнка. Нумар тэлефона (8-017) 500-41-60. Нагадаем, прамыя тэлефонныя лініі праходзяць кожную суботу.