Усходняя крэветка - у беларускіх вадаёмах

2 сентября 2014

У Бярозаўскім раёне экзатычных ракападобных ловяць ужо больш за 30 гадоў. Чаму крэветка прыжылася, ведае Вікторыя Патоня.


Гэта ўсходняя крэветка з беларускай прапіскай. Экзатычны для нашай краіны від ракападобных ужо даўно не здзіўляе аматараў закінуць вуду. Рыбы тут шмат, а крэветка - заўсёды прыемны бонус да ўлову.


Крэветку ў якасці эксперымента завезлі ў Белае возера яшчэ 30 гадоў таму. Месца выбралі невыпадковае. Вада паблізу мясцовай ДРЭС цёплая, таму там зніклі ўсе рачныя ракі. Вызвалілася экалагічная ніша, якую і заняла крэветка. Для яе тут аптымальныя ўмовы.


Вада ў канале паблізу электрастанцыі цяплейшая, чым у звычайных вадаёмах. Летам награваецца да тэмпературы звыш 30 градусаў, Зімой зусім не замярзае. Таму крэветцы тут камфортна.


Навукоўцы правялі эксперымент і з развядзеннем гіганцкай рачной крэветкі. Гавораць, за адзін сезон яна дасягала 30 грамаў. Аднак, каб прыжылася лічынка, патрэбна салёная вада. І калі гэту стадыю праводзіць у інкубацыйным цэху, то дарослыя гіганцкія крэветкі выдатна прыжывуцца ў Белым возеры.