Работа не для робата. Якія прафесіі будуць запатрабаваныя ў найбліжэйшыя 10 гадоў?

17 мая 2020
Лічбавыя камунікацыі ў Беларусі пранікаюць ва ўсё большую колькасць сфер. Дарэчы задацца пытаннем, якія прафесіі будуць запатрабаваныя ў найбліжэйшыя 10 гадоў? Тэма актуальная не толькі для абітурыентаў. Футуролагі тут могуць даваць самыя дзіўныя прагнозы. Таму лепш абапірацца на рэальны сектар, не лётаючы ў аблоках. 

На самых папулярных пазіцыях зараз інфармацыйныя тэхналогіі. Нядзіўна, што ўсё часцей у назве новай прафесіі дадаецца слова "робат". Аднак у найбліжэйшай перспектыве больш рэалістычныя спецыялісты па так званым біяхакінгу і аднаўленню экасістэм, анлайн-дактары.

Упэўнены, незаменнымі застануцца повары і майстры, якія ствараюць знешняе аблічча - цырульнікі і стылісты. Але якую ж прафесію выбіраць зараз, каб не пралічыцца? Ксенія Лебедзева вывучыла тэму.