У Гомелі на свет з'явіліся трайняты!

7 августа 2015

Першыя сёлета. Тры дзяўчынкі пакуль у спецыяльных кувезах пад пастаянным назіраннем медыкаў. Нягледзячы на невялікую вагу, адчуваюць сябе добра. Шчаслівыя бацькі ўжо вызначыліся з імёнамі для малых: Ксенія, Лізавета і Злата. Паводле слоў маці, нараджэнне адразу трох дачок стала для сям'і сапраўды трайным шчасцем.