Аднаўленне культурных каштоўнасцяў высакароднымі ўчынкамі

6 августа 2013

Актывісты Саюза моладзі паставілі перад сабою мэту - аднавіць усе святыні Беларусі. І сёння на тэрыторыі храма Усіх Святых у Мінску хлопцы і дзяўчаты прыводзілі ў парадак тэрыторыю пасля святочных мерапрыемстваў да юбілею Хрышчэння Русі. І хоць працы было не шмат, але наперадзе яшчэ нямала аб'ектаў - акцыя ахопіць усе рэгіёны краіны.


Расказвае Канстанцін Прыдыбайла. Больш за 500 тысяч чалавек падчас святкавання Хрышчэння Русі наведалі храм Усіх Святых. На дапамогу святарам па ўборцы тэрыторыі прыйшлі актывісты БРСМ.


Варта адзначыць, што працы ў валанцёраў самага маладзёжнага аб'яднання краіны тут зусім крыху.


Прасцей кажучы, сцены храма Усіх Святых з годнасцю вытрымалі бясконцую людскую плынь, але і людзі, пераконваюць валанцёры, справіліся з выпрабаваннем шматгадзіннага чакання.


Добраўпарадкаваннем тэрыторыі храма маладзёжная акцыя не абмяжуецца, Аднаўленне святынь Беларусі, менавіта так яна называецца, прадоўжыцца да снежня і ахопіць усе рэгіёны краіны. А пасля ідэйныя натхняльнікі акцыі плануюць распрацаваць новыя турыстычныя маршруты. Па месцах адноўленых святынь.


Для большасці маладых людзей рэлігійныя аб'екты даволі спецыфічныя, стаўленне да іх у кожнага сваё, але праз некаторы час працы на святым месцы валанцёры адзначаюць яго асаблівасць.