Пытанні работы службы занятасці ў Мінскай вобласці разгледзелі на семінары

2 июня 2022

Прадпрыемствы і арганізацыі Мінскай вобласці гатовыя прапанаваць пастаянныя рабочыя месцы для моладзі. Ёсць і часовыя вакансіі на летні перыяд. Пры гэтым у цэнтральным рэгіёне дзейнічаюць і праграмы дадатковай адукацыі для перакваліфікацыі. Гэтыя тэмы абмяркоўвалі на семінары па вывучэнні актуальных пытанняў работы службы занятасці. Удзельнікамі канферэнцыі сталі спецыялісты з усіх раёнаў вобласці. Сустрэча прайшла ў адукацыйна-рэабілітацыйным цэнтры. Тут ідзе актыўная праца па ўкараненні найноўшых падыходаў і распрацовак па навучанні, а таксама падборы рабочых месцаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Адна з топавых спецыяльнасцяў - аператар ПЭВМ. 

Падчас  семінара спецыялісты таксама абмяняліся вопытам па правядзенні кірмашоў вакансій, у тым ліку і ў анлайн-фармаце.  У цэнтры ўвагі былі і пытанні сучасных тэндэнцый на рынку працы.