У Беларусь прыйшла сапраўдная зіма - адны радуюцца снегу, што выпаў, другія сталі заложнікамі ўмоў надвор'я

9 января 2021

Снег ужо ідзе некалькі дзён і сёння не спыніцца. У найбліжэйшыя суткі вырастуць не толькі гурбы, але і маразы. Чакаюцца туман і галалёдзіца. Камунальнікі працягваюць расчышчаць вуліцы гарадоў, а лакаматыўныя брыгады вызваляюць ад снегу чыгуначныя пуці.На горках зараз сапраўдны аншлаг. Санкі, цюбінгі, лыжы. Дзеці катаюцца ўсюды і на ўсім - часта ў не прызначаных для гэтага месцах.

Аўтамабіль таксі збіў дзіця, якое спускалася з горкі на санках

Так напярэдадні ў Мінску аўтамабіль таксі збіў дзіця, якое спускалася з горкі на санках. Паводле папярэдняй інфармацыі, 21-гадовы вадзіцель аўтамабіля Renault, рухаючыся па вуліцы Тайговай, здзейсніў наезд на дзіця 2016 года нараджэння. Хлопчык шпіталізаваны - у яго дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені. На дадзены момант высвятляюцца акалічнасці інцыдэнту.

Дзяржаўтаінспекцыя акцэнтуе ўвагу бацькоў на неабходнасці пастаяннага кантролю за дзецьмі

Для прадухілення ДТЗ варта выбіраць горкі, размешчаныя на закрытых для транспарта тэрыторыях.